Каля 44 тысяч чалавек выйшлі на пратэсты супраць вакцынацыі ад COVID-19 у Вене

Дзясяткі тысяч людзей прайшлі па вуліцах сталіцы Аўстрыі, каб выказаць пратэст супраць абавязковай вакцынацыі ад COVID-19 і рэжыму самаізаляцыі для тых, хто яшчэ не вакцынаваўся. Пра гэта паведамляе газета The Guardian.

pratesty_vena.jpg

Паліцыя паведаміла, што ў суботу дэманстрацыю наведалі 44 тысячы чалавек. Гэта стала самай маштабнай акцыяй пратэсту пасля таго, як улады Аўстрыі ў мінулым месяцы аб'явілі аб абавязковай вакцынацыі ад COVID-19. Аўстрыя стала першай краінай ЕС, якая заявіла аб гэтым.
Вакцынацыя павінна быць абавязковай з лютага для ўсіх асоб старэйшых за 14 гадоў, за выключэннем выпадкаў, калі гэта неабходна па стане здароўя. Нежадаючыя прышчэплівацца павінны будуць выплаціць штраф у памеры €3,6 тысяч. За адмову аплаціць штраф чалавек можа патрапіць у турму на чатыры месяцы. Штраф у памеры €7,2 тысяч будзе пагражаць тым, хто праігнаруе два апавяшчэнні ўладаў аб неабходнасці прышчапіцца. Штраф не будзе распаўсюджвацца на людзей, для якіх існуе рызыка для жыцця і здароўя з-за прышчэпкі, а таксама цяжарных і падлеткаў да 12 гадоў.
У Аўстрыі з-за чацвёртай хвалі пандэміі ўвялі з 22 лістапада па 12 снежня агульнанацыянальны лакдаўн для ўсіх жыхароў. Меры ўрада супраць каронавіруса аказаліся непапулярныя ў аўстрыйскім грамадстве і прывялі да масавых пратэстаў.
interfax.by