Мінздароўя: У Беларусі за суткі зафіксавана 1837 новых выпадкаў COVID-19
За мінулыя суткі ў Беларусі зарэгістравана 1837 пацыентаў з COVID-19, паведамляе Міністэрства аховы здароўя. З пачатку пандэміі ў краіне выяўлена 673 269 выпадкаў інфікавання.
![thumbs_b_c_820aa9ccab2ea11d41a9bbc144bf2f31.jpg thumbs_b_c_820aa9ccab2ea11d41a9bbc144bf2f31.jpg](/img/v1/images/thumbs_b_c_820aa9ccab2ea11d41a9bbc144bf2f31.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
З учорашняга дня выпісаныя 2159 чалавек. Ачунялі 663 455
пацыентаў з пацверджаным раней дыягназам.
За ўвесь перыяд распаўсюджання інфекцыі ў краіне памёр 5261
пацыент з каронавірусам. За суткі зафіксавана 16 смяротных выпадкаў.
Усяго ў Беларусі праведзена 10 648 839 тэстаў. З учорашняга дня выканана 22 582 даследаванні.