Канада. Вайна з-за крэветак
Пачынаючы з 15 лютага канадскія парты зачыненыя для караблёў, якія плаваюць пад дацкім сцягам. Рашэнне пра забарону прыняў Гэйл Шэа, міністр Канады па праблемах рыбалоўства. Такім чынам краіна кляновага ліста пратэстуе супраць парушэння датчанамі квот на вылаў крэветак. У мінулым годзе міжурадавая Рыбалоўная арганізацыя паўночнай Атлантыкі дазволіла датчанам вылавіць 344 тоны. Між тым, Капенгаген выдаў дазвол сваім рыбакам вылавіць аж 3100 тон. Як правіла, крэветак ловяць каля канадскага берагу, што і выклікала гнеў Атавы.
Пачынаючы з 15 лютага канадскія парты зачыненыя для караблёў, якія плаваюць пад дацкім сцягам. Рашэнне пра забарону прыняў Гэйл Шэа, міністр Канады па праблемах рыбалоўства. Такім чынам краіна
кляновага ліста пратэстуе супраць парушэння датчанамі квот на вылаў крэветак. У мінулым годзе міжурадавая Рыбалоўная арганізацыя паўночнай Атлантыкі дазволіла датчанам вылавіць 344 тоны. Між тым,
Капенгаген выдаў дазвол сваім рыбакам вылавіць аж 3100 тон. Як правіла, крэветак ловяць каля канадскага берагу, што і выклікала гнеў Атавы. Дарэчы, канадцы з’яўляюцца сусветным манапалістам
у гэтай галіне. Яны пастаўляюць на рынак штогод 30 тысяч тон крэветак. Пакуль не вядома, чым Капенгаген адкажа на крокі канадцаў. Застаецца дадаць, што гэта не першая вайна з-за крэветак. У 2004
годзе канадскія парты з-за таго самага пытання таксама былі на нейкі час зачыненыя для датчан.
Па матэрыялах «Le Monde» (Францыя)