Канцэрн «Калашнікаў» адкрыў у аэрапорце «Шарамецьева» фірмовую краму

Расейскі канцэрн «Калашнікаў» адкрыў у маскоўскім аэрапорце «Шарамецьева» сваю фірмовую краму. Турысты, якія пакідаюць расейскую сталіцу, змогуць у ёй купіць пластмасавыя копіі зброі, якую выпускае фірма, а таксама арыгінальную вопратку, паведамляе з Масквы карэспандэнт Польскага радыё.

AK-47. Фота: Jayel Aheram/flickr.com

AK-47. Фота: Jayel Aheram/flickr.com


У прыватнасці, у краме можна набыць копію вядомага аўтамата АК-47. Пры гэтым пластмасавую рэпліку абсалютна нельга адрозніць ад арыгіналу.
Прадстаўнік аэрапорта ў ананімным парадку сказаў, што рэплікі не ствараюць пагрозы для бяспекі «Шарамецьева».
Пры гэтым прэс-сакратар аэрапорта Анна Закарава паведаміла, што службы бясьпекі «Шарамецьева» сочаць за сытуацыяй і ў выпадку нестандартных паводзін звернуцца ў краму з рэкамэндацыямі.
Паводле radyjo.net