Канфіскавалі самую вялікую партыю марыхуаны ў сусветнай гісторыі
Самая вялікая партыя марыхуаны ў сусветнай гісторыі была канфіскаваная іспанскай паліцыяй. Партыя мела вагу 32 тоны, і яе аб'ём быў эквівалентны прыкладна 1,1 мільёну раслін.
У Іспаніі
канфіскавалі самую вялікую партыю марыхуаны ў сусветнай гісторыі. Кошт
расфасаванага наркотыку складае 64 мільёны еўра.
Наркадзяльцы сушылі расліны, расфасоўвалі іх і адпраўлялі ў розныя рэгіёны Іспаніі, Швейцарыі, Нідэрландаў, Германіі і Бельгіі. Партыя мела вагу 32 тоны.
«Гэта самая вялікая хованка расфасаванай марыхуаны, што калі-небудзь была знойдзена ў Іспаніі ці за мяжой», — гаворыцца ў заяве цывільнай гвардыі Іспаніі.
Падчас правядзення аперацыі было затрымана 20 чалавек ва ўзросце ад 20 да 59 гадоў — дзевяць мужчын і 11 жанчын. Затрыманні праходзілі на шэрагу ферм і прадпрыемстваў па ўсёй Іспаніі — у Таледа, Сьюдад-Рэале, Валенсіі і Астурыі. Усе гэтыя асобы працавалі ў рамках пагаднення пад агульнай назвай Сады.