Карэец вядзе прамыя трансляцыі з абедаў бяздомных котак
Ку Юн-Джы (Koo Eun-Je) з Паўднёвай Карэі транслюе ў прамым эфіры, як бяздомныя коткі прыходзяць да яго паесці. Разам з жонкай ён рыхтуе ежу і адносіць у ўладкаванае імі месца, дзе харчуюцца ўжо больш за 15 бяздомных котак.

Лагер для галодных котак дзякуючы трансляцыям у YouTube стаў папулярны — людзі пачалі дасылаць ахвяраванні, каб дапамагчы пары. Доступ да прамой трансляцыі ёсць толькі на тэрыторыі Карэі, але астатнія могуць паглядзець ужо апублікаваныя відэа з каціных абедаў.
Канал Юн-Джы называецца Cat Meok Bang. Гэта адсылка да папулярнай у Паўднёвай Карэі з'яве пад назвай Mok-bang — прамой трансляцыі абеду. Карэйцы сядаюць за накрыты стол і пачынаюць ёсці на камеру ў прамым эфіры.
Да самых кошак у Карэі ставяцца не вельмі добра — паводле павер'я, яны прыносяць няўдачу. Бяздомныя коткі выклікаюць яшчэ больш непрыязнасці, таму што яны жывуць на сметніцах і ў іншых брудных месцах, а таксама крадуць ежу. Магчыма, дзякуючы Cat Meok Bang погляд карэйцаў на котак зменіцца.
Паводле meduza