Работнікі паўночнакарэйскага рэстарана ў Кітаі збеглі ў Паўднёвую Карэю

Работнікі паўночнакарэйскага рэстарана ў Кітаі папрасілі прытулку і збеглі ў Паўднёвую Карэю, паведамляе паўднёвакарэйскае агенцтва "Рэнхап".

 Фота з сайта thezis.ru

 Фота з сайта thezis.ru


Паводле дадзеных агенцтва, уцекачы ўжо пакінулі Кітай, дзе яны рызыкуюць быць затрыманымі. Не паведамляецца пакуль, у якой краіне яны знаходзяцца зараз.

 

Паўночная Карэя валодае сеткай з 130 рэстаранаў за мяжой. Усе гэтыя рэстараны знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці.

 

У такіх рэстаранах працуюць паўночнакарэйскія грамадзяне, але толькі тыя, каму ўдалося атрымаць дазвол на выезд з краіны пасля праверкі на лаяльнасць рэжыму. Такі рэстаран ёсць і ў Маскве.

 

Гэта ўжо другі выпадак уцёкаў рэстаранных работнікаў за апошнія тыдні. У красавіку група з 13 работнікаў іншага паўночнакарэйскага рэстарана ў Кітаі таксама бегла ў Паўднёвую Карэю.

 

Пры гэтым Пхеньян абвінаваціў Сеул у выкраданні сваіх грамадзян.


Паводле ВВС