Казахстан. Антыеўразійскі форум

Па меры таго, як набліжаецца дата падпісання дамовы аб Еўразійскім саюзе, будучыя падпісанты яўна набіваюць сабе цану. Напрыклад, у Алма-Аце прайшоў "Антыеўразійскі форум".



178262183.jpg

"Мы вырашылі выказаць сваю пазіцыю, аргументаваную пазіцыю, пра тое, што на сённяшні дзень для Казахстана гэта няслушнае развіццё падзей. Гэта геапалітычная памылка — дапамагаць Крамлю вырашаць свае задачы», — сказаў адзін з арганізатараў форуму.

Падчас сустрэчы ў выступах гучалі самыя радыкальныя антрырасійскія тэмы: «Далучэнне Казахстана да Еўразійскага эканамічнага саюзу ў цяперашні момант не нясе нам ніякіх выгод. Тыя выгоды, пра якія паведамляецца ў СМІ, несур'ёзныя, таму што яны не даюць значнага ўнёску ў валавы ўнутраны прадукт» і г.д..

Падчас дыскусій адзін з прысутных нават прапанаваў зусім адмовіцца ад выкарыстання рускай мовы ў Казахстане. Па выніках форуму была вынесена рэзалюцыя пра неабходнасць перанесці на дзесяць гадоў рашэнне пра падпісанне дамовы.

З улікам таго, што арганізатары атрымалі залу ў гатэлі, а міліцыя не цікавілася сходам, ніхто не мае сумневу, што мерапрыемства санкцыянавалі наверсе. З улікам таго, што супярэчнасці ўнутры Еўразійскага саюза будуць толькі расці, хутчэй за ўсё, гэта не апошняя акцыя казахскіх антыеўраазістаў.

Паводле казахскай прэсы