Казахстан змагаецца з сепаратызмам: турэмны тэрмін блогерцы за заклікі далучыцца да Расіі

За распальванне міжэтнічнай варожасці блогерка Таццяна Шэўцова-Валава атрымала 4 гады пазбаўлення волі ўмоўна з выпрабавальным тэрмінам у 3 гады. Такое рашэнне вынес суд Алматы.



tatsia_valova_article_big.jpg

Паводле следства, жанчына, якая з’яўляецца этнічнай рускай, у сацсетках зневажальна называла казахаў «чуркамі» і заклікала Казахстан далучыцца да Расіі як і Крым, які быў захоплены ў мінулым годзе.

«Будзеце ладзіць тут у Казахстане такі ж (лаянка – заўвага belsat.eu) з нагоды мовы і ўзвялічванне сваёй карэннай нацыі, то з вамі будзе тое ж самае, што і з Крымам – паўночныя, а магчыма і ўсе астатнія часткі пяройдуць Расіі. І не шляхам анексіі, як вы тут крычыце па кутах, а шляхам рэферэндуму, як гэта адбылося ў Крыму  

Цяпер блогерка не мае права пакідаць краіну, змяняць месца жыхарства і працу без паведамлення ў спецыяльныя органы.

У паўночных рэгіёнах рэспублікі пражывае шмат этнічных рускіх. Напрыклад, у Петрапаўлаўску і Кастанаі пераважае расійскае насельніцтва (63,67% і 46,71% адпаведна).

Анексія Крыма вызвала занепакоенасць казахскіх уладаў. У сувязі з агрэсіяй Крамля ва Украіне, Нурсултан Назарбаеў вырашыў застрахавацца і зрабіў больш жорсткім закон аб сепаратызме.

Вінаватаму ў «неканстытуцыйнай змене тэрытарыяльнай цэласнасці краіны» пагражае да 7 гадоў зняволення.

Акрамя гэтага ў навучальных установах пачалі адкрываць кафедры па «прапагандзе міжнацыянальнай згоды», якія закліканы «зберагчы студэнтаў ад сепаратызму».

 

 belsat.eu