28 кастрычніка пачалася вайна паміж Кітаем і Казахстанам. На мяжы адбыліся сутыкненні паміж рэгулярнымі часткамі абедзвюх краін.Такую інфармацыю атрымалі ў той жа дзень шматлікія карыстальнікі
інтэрнэту на свае паштовыя адрасы. Была ўказана крыніца — інфармацыйная служба «Интерфакс-Казахстан» (яе супрацоўнікі пазней заявілі, што гэта дэзінфармацыя). Нягледзячы на
тое, што навіна яўна была непраўдападобнай, яе пачалі ахвотна перасылаць сябрам і знаёмым. Аднак тыя, хто больш-менш ведае геаграфію Казахстана, адразу зразумелі, што аўтары сенсацыі памыліліся,
апісваючы мясцовасць, дзе быццам адбываюцца крывавыя баі паміж казахамі і кітайцамі. Але Камітэт нацыянальнай бяспекі Казахстана жартаў не любіць. 29 кастрычніка прэс-сакратар КНБ заявіў, што яго
служба пачынае пошук аўтараў правакацыі.
Па матэрыялах «Караван» (Казахстан)
Казахстан. Хуліганы справакавалі вайну
- Замежжа
- 07-11-2009
28 кастрычніка пачалася вайна паміж Кітаем і Казахстанам. На мяжы адбыліся сутыкненні паміж рэгулярнымі часткамі абедзвюх краін.Такую інфармацыю атрымалі ў той жа дзень шматлікія карыстальнікі
інтэрнэту на свае паштовыя адрасы. Была ўказана крыніца — інфармацыйная служба «Интерфакс-Казахстан» (яе супрацоўнікі пазней заявілі, што гэта дэзінфармацыя). Нягледзячы на
тое, што навіна яўна была непраўдападобнай, яе пачалі ахвотна перасылаць сябрам і знаёмым.
Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!
Больш цікавага на «Новым Часе»: