Казахстан. Каровы атакуюць гарады

Казахскія гарады сутыкнуліся з незвычайнай праблемай. Сельскія жыхары, якія шукаюць шчасця ў вялікіх гарадах, вельмі часта бяруць з сабою хатніх жывёл. Разам з курамі і сабакамі яны вязуць і кароў. У выніку ў гарадах часта можна пабачыць кароў, якія пасуцца сярод высокіх будынкаў. Паколькі травы ва ўрбаністычнай зоне няшмат, яны аблюбавалі сметнікі. Увогуле, людзі ставяцца да гэтага спакойна. Карова — жывёла мірная. Хіба толькі бамжы не задаволеныя — каровы на сметніках замінаюць ім выжываць. Аднак малако гэтых кароў наўрад ці можна лічыць якасным. Такая ж сітуацыя і з мясам.

Казахскія гарады сутыкнуліся з незвычайнай праблемай. Сельскія жыхары, якія шукаюць шчасця ў вялікіх гарадах, вельмі часта бяруць з сабою хатніх жывёл. Разам з курамі і сабакамі яны вязуць і кароў. У выніку ў гарадах часта можна пабачыць кароў, якія пасуцца сярод высокіх будынкаў. Паколькі травы ва ўрбаністычнай зоне няшмат, яны аблюбавалі сметнікі. Увогуле, людзі ставяцца да гэтага спакойна. Карова — жывёла мірная. Хіба толькі бамжы не задаволеныя — каровы на сметніках замінаюць ім выжываць. Аднак малако гэтых кароў наўрад ці можна лічыць якасным. Такая ж сітуацыя і з мясам. Што рабіць з жывёламі, мала хто ведае. Некаторыя кажуць, што скаціна на вуліцах цалкам адпавядае канонам нацыянальнай казахскай культуры.
Па матэрыялах казахскай прэсы