Казахстан. Машына за крытыку дыктатара
Скандалам закончыўся конкурс выканаўцаў «айтысаў» у Алма-Аце. Айтыс, або айтыш, — гэта форма вуснай народнай песеннай паэзіі, якая выконваецца ў форме дуэлі двух акынаў. Песні падчас змагання могуць быць на любую тэму. Па выніках спаборніцтва выбіраецца пераможца, пры гэтым ацэньваецца як музычнасць і рытмічнасць, так і кемлівасць у падхопліванні аргументаў суперніка. Конкурс акынаў, які прайшоў у лютым, быццам не меў крамольнага падтэксту (гэты жанр чымсьці нагадвае побытавыя частушкі), аднак у выніку ён ператварыўся ў сапраўдную палітычную маніфестацыю.
Скандалам закончыўся конкурс выканаўцаў «айтысаў» у Алма-Аце. Айтыс, або айтыш, — гэта форма вуснай народнай песеннай паэзіі, якая выконваецца ў форме дуэлі двух акынаў.
Песні падчас змагання могуць быць на любую тэму. Па выніках спаборніцтва выбіраецца пераможца, пры гэтым ацэньваецца як музычнасць і рытмічнасць, так і кемлівасць у падхопліванні аргументаў
суперніка. Конкурс акынаў, які прайшоў у лютым, быццам не меў крамольнага падтэксту (гэты жанр чымсьці нагадвае побытавыя частушкі), аднак у выніку ён ператварыўся ў сапраўдную палітычную
маніфестацыю. Вялікі рэзананс выклікалі словы песні акына з Уральска, ён выказаў папрок Назарбаеву за тое, што той за сем месяцаў страйку нафтавікоў у Жанаазене не знайшоў часу з’ездзіць і
пагаварыць з імі. У першы дзень змаганняў журы дало гэтаму спеваку невысокую адзнаку, аднак зала прымусіла змяніць гэта рашэнне. Пакуль журы не павысіла спеваку адзнаку, людзі ў зале працягвалі
стаяць, не спыняючы свае апладысменты. З улікам таго, што сабралася амаль 5 тысяч чалавек, відовішча было вельмі моцнае (яго, дарэчы, можна паглядзець у інтэрнэце). Закончылася ўсё тым, што акына з
Уральску прызналі адным з 4-х лепшых і падаравалі машыну ў якасці прызу.
Паводле казахскай прэсы