Увесці школьны прадмет «Нурсултаназнаўства», дзе будзе вывучацца біяграфія прэзідэнта Назарбаева, прапанаваў кіраўнік прэзідэнцкага фонду. Ініцыятыва была агучана падчас
прэзентацыі кнігі пра Нурсултана Назарбаева. Яе назва «Ушконыр — залатыя яслі». Кніга распавядае пра дзіцячыя і школьныя гады Нурсултана Назарбаева, пра людзей, сярод якіх
ён жыў, пра яго жыццёвы шлях. Кніга вельмі цікавая. Напрыклад, апавядае пра тое, як аднойчы, у далёкім дзяцінстве, Нурсултан ледзь было не памёр ад адзёру. «Вясковы лекар сказаў, што
Нурсултану ўжо не жыць, і загадаў адвезці яго дахаты. Нурсултана везлі на возе. Хлопчык трызніў, у яго была высокая тэмпература», — распавядае аўтар кнігі. Далей гэта легенда
распавядае, што Нурсултан нечакана апрытомнеў, паглядзеў, што ўжо ноч і свеціць месяц. Тады хлопчык сказаў: «Хіба Месяц вышэй за Бога? Месяц усміхаецца, а доктар сказаў, што я памру? Як гэта
я памру? Не, я аспрэчваю хваробу». І так Нурсултан вылечыўся і ўстаў на ногі.
Па матэрыялах казахскай службы «Радыё Свабода»
Казахстан. У школах будзе «Нурсултаназнаўства»
- Замежжа
- 29-10-2010
Увесці школьны прадмет «Нурсултаназнаўства», дзе будзе вывучацца біяграфія прэзідэнта Назарбаева, прапанаваў кіраўнік прэзідэнцкага фонду. Ініцыятыва была агучана падчас
прэзентацыі кнігі пра Нурсултана Назарбаева. Яе назва «Ушконыр — залатыя яслі». Кніга распавядае пра дзіцячыя і школьныя гады Нурсултана Назарбаева, пра людзей, сярод якіх
ён жыў, пра яго жыццёвы шлях. Кніга вельмі цікавая. Напрыклад, апавядае пра тое, як аднойчы, у далёкім дзяцінстве, Нурсултан ледзь было не памёр ад адзёру.
Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!
Больш цікавага на «Новым Часе»: