Кіеў абвяргае датычнасць да гібелі дачкі Дугіна

У офісе прэзідэнта Украіны пракаментавалі выбух аўтамабіля, які здарыўся напярэдадні вечарам у Падмаскоўі, у якім загінула дачка расійскага філосафа, ідэолага «рускага свету» Аляксандра Дугіна.

photo_2022_08_21_12_16_48.jpg

«Падкрэсліваю, што Украіна, безумоўна, да гэтага не мае дачынення, таму што мы не крымінальная дзяржава, якой з'яўляецца Расійская Федэрацыя, і тым больш не тэрарыстычная дзяржава», — сказаў у эфіры нацыянальнага тэлемарафона дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Міхаіл Падаляк.
З ягоных слоў, розныя палітычныя групоўкі пачынаюць бітву і хочуць атрымаць пэўныя месцы для таго, каб пазней прэтэндаваць на іншую ўладу ў РФ.
«Таму, безумоўна, яны будуць выкарыстоўваць гэта, па-першае, для павелічэння ідэалагічнага інфармацыйнага ціску на расійскае грамадства. Кшталту, "давайце пойдзем усё ж, сапраўды, масава рэзаць украінцаў". І другое, для таго, каб пачыналася пэўнае пераразмеркаванне ўнутранай ідэалагічнай прасторы ў самой Расіі, і яна станавілася яшчэ больш ультрарадыкальнай», — адзначыў Падаляк.
 Паводле некаторых даных, мэтай нападу, верагодна, быў сам Дугін, які ў апошні момант вырашыў паехаць на іншай машыне, а не з дачкой за рулём, як звычайна.
Вядучыя расійскія прапагандысты ўжо патрабавалі адплаты для Украіны.

photo_2022_08_21_12_13_49.jpg