Кім Чэн Ын пакрыўдзіўся на Сеул з-за параўнання з Лукашэнкам

«Паўночная Карэя ў Еўропе» — так паўднёвакарэйскі тэлеканал «Channel A» назваў Рэспубліку Беларусь, а таксама параўнаў 27-гадовае праўленне Лукашэнкі з «паўночнакарэйскай дыктатурай». У КНДР не пакрыўдзіліся на жарт.

7ebc95e9ec9ae8d745722236d48ec19c.jpeg


Пхеньян адмоўчвацца не стаў «смеццевае СМІ», «істэрыя паўднёвакарэйскай кансерватыўнай зграі», «інтрыгі падонкаў-псеўдажурналістаў», — так у Паўночнай Карэі каментуюць гэты сюжэт і абвінавачваюць тэлеканал у тым, што ён прыплёў Беларусь для таго, каб у чарговы раз раскрытыкаваць паўночнакарэйскі рэжым і выклікаць у карэйцаў пачуццё варожасці, піша Беларускі партызан.

«Ёсць такая прымаўка: “Сабака не можа перастаць шукаць г…”. Напэўна, з гэтай прычыны “Channel A”, які зусім звар’яцеў на канфрантацыі з суайчыннікамі, гатовы прыплесці да нас нават падзеі ў чужой краіне, якая знаходзіцца ў дзясятках тысяч лі ад Карэйскага паўвострава», — пішуць паўночна-карэйскія СМІ і прадракаюць, што варожы тэлеканал накліча на сябе гнеў нябёсаў.

Калі нават у КНДР пакрыўдзіліся на параўнанні з Беларуссю, то гэта ўжо...