Кім Чэн Ын задумаўся пра паляпшэнне адносін са светам
Нават Кім Чэн Ын пачаў казаць пра паляпшэнне адносін з сусветнай супольнасцю. Новыя часы патрабуюць зменаў у адносінах КНДР са светам, лічыць паўночнакарэйскі правадыр.
Краіна мае патрэбу ва ўсёабдымным пашырэнні і развіцці знешніх сувязяў з іншымі краінамі, гаворыцца ў дакладзе паўночнакарэйскага лідара, паведамляе korrespondent.net.
"У дакладзе Кім Чэн Ына гаворыцца, што нам патрэбна ўсёабдымнае пашырэнне і развіццё нашых знешніх сувязяў", — паведамляюць паўночнакарэйскія СМІ.
На з'ездзе Працоўнай партыі Карэі Кім Чэн Ын растлумачыў, што такая неабходнасць прадыктаваная, у прыватнасці, "сітуацыяй, якая склалася і надыходам новых часоў".
Аднак паўночнакарэйскія СМІ не ўдакладнілі, з якімі менавіта краінамі мае намер паляпшаць стасункі Кім Чэн Ын.
Варта адзначыць, што ў навагоднім віншаванні Кім Чэн Ын заявіў: у 2021 годзе КНДР наблізіцца да новай эпохі, калі будуць рэалізаваныя "ідэал і спадзяванні" народа краіны.