Кіпр закрыў паветраную прастору для беларускіх самалётаў

Пра гэта распавёў беларус Зміцер Каспяровіч, які не змог выляцець адтуль яшчэ ў суботу, 29 траўня.

plane_pic905gvefkgfukshjf895x505.jpg

Кіпр далучыўся да шэрагу краін, якія закрылі сваю паветраную прастору для беларускіх самалётаў.
«Нам 28 мая паведамілі, што рэйс "Belavia" не адбудзецца. Самалёт "Мінск — Ларнака" ў той дзень нават не вылятаў на Кіпр. Цяпер эвакуацыі на Кіпры чакаюць прыкладна 400-500 беларусаў. Абяцаюць адмысловы рэйс, які вывезе людзей, але калі ён будзе — невядома», — паведаміў Каспяровіч.
Ён дадаў, што яго пражыванне на гэты час аплочвае турфірма, бо гэты выпадак падпадае пад страхоўку.