Кіраўнік Еўракамісіі сышла на каранцін

Кіраўнік Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляйен сышла на самаізаляцыю з-за кантактаў з носьбітам каронавіруснай інфекцыі. Пра гэта яна паведаміла ў Twitter.

ЕРА

ЕРА

Паводле яе слоў, у мінулы аўторак яна ўдзельнічала ў мерапрыемстве, дзе прысутнічаў чалавек, у якога пасля тэст на COVID-19 паказаў станоўчы вынік. «Таму ў адпаведнасці з дзеючымі правіламі я ізалююся да заўтрашняй раніцы», — напісала фон дэр Ляйен.
Яна адзначыла, што здадзены ёю ў чацвер тэст на каронавірус паказаў адмоўны вынік. Сёння кіраўнік Еўракамісіі зноў здасць аналізы, ад вынікаў якіх будуць залежаць яе далейшыя дзеянні.
rbc.ru