Кіраўнік УПЦ МП адмовіўся ўшанаваць украінскіх герояў

Прадстаяцель Украінскай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату мітрапаліт Ануфрый не падняўся на ўрачыстым пасяджэнні Вярхоўнай Рады падчас чытання імёнаў байцоў АТА, нібыта ў знак пратэсту супраць "распальвання агню вайны".



siadzielcy.jpg

З такой заявай выступіла прэс-служба Праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату. "Падчас прамовы Прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі прысутныя стоячы віталі імёны тых, хто быў удастоены звання Героя Украіны за ўдзел у абароне Айчыны на Усходзе нашай краіны. Вялебны Мітрапаліт Ануфрый не адрэагаваў на гэтую прамову гэтак жа, як усе іншыя госці і ўдзельнікі ўрачыстага пасяджэння , каб падкрэсліць - трэба неадкладна спыніць вайну ", - гаворыцца ў заяве. Таксама ў каментары царквы адзначаецца, што "не можа быць апраўдання распальванню агню вайны, які кожны дзень забірае жыццё не толькі ваенных, але і мірных грамадзян".

Падчас прамовы прэзідэнта 8 мая да Дня памяці і прымірэння ў парламенце, разам з Ануфрыям падчас зачытвання спісу байцоў АТА не падняліся з усімі мітрапаліт Барыспальскі, Браварскі Антоній, а таксама старшыня Сінадальнага моладзевага аддзела УПЦ япіскап Абухоўскі Ёна, што выклікала абурэнне ўкраінскай грамадскасці.

Паводле dt.ua