Кіска — пераможца на прэзідэнцкіх выбарах у Славаччыне

Прэзідэнтам Славаччыны, паводле папярэдніх вынікаў другога туру галасавання, абраны беспартыйны прадпрымальнік Андрэй Кіска.



3cabfa08_6fbc_4913_b810_d2df184b95ea_w640_r1_s.jpg

Яго супернік, прэм’ер-міністар Роберт Фіцо ўжо прызнаў сваю паразу. Пасля апрацоўкі больш за 70 працэнтаў бюлетэняў, у Кіскі 59,2% галасоў, у Фіцо — 40,8 працэнта. Як адзначаюць заходнія агенцтвы, падчас перадвыбарчай кампаніі Андрэй Кіска ўмела выкарыстаў недавер часткі грамадства да вядучых палітычных сілаў, які ўзнік з прычыны карупцыйных скандалаў, высокага ўзроўню беспрацоўя.


Пераканаўчая перамога партыі Фіцо «Курс — сацыяльная дэмакратыя» на выбарах у 2012 годзе дазволіла прыхільнікам цяперашняга прэм’ера сфармаваць аднапартыйны ўрад.

www.svaboda.org