Ватыкан здрадзіў кітайскім каталікам?

Калі верыць брытанскай прэсе, як здраду ўспрынялі кітайскія каталікі, якія з’яўляюцца сябрамі мясцовай незарэгістраванай царквы, навіны пра перамовы паміж Пекінам і Ватыканам.

Фота www.travelblog.org

Фота www.travelblog.org


У цэнтры перамоваў лёс тых нефармальных каталікоў, якія лічаць, што царкоўную іерархію павінен вызначаць Папа Рымскі. У сваю чаргу, кітайскія ўлады кажуць, што пакідаюць за сабой права цалкам кантраляваць кадравы склад кліру кожнай царквы, якая працуе на тэрыторыі КНР. Пры гэтым кітайскія камуністы падтрымліваюць лаяльных да сябе ксяндзоў, паўнамоцтвы якіх, у сваю чаргу, не прызнаюць у Рыме.

Канфлікт цягнецца яшчэ з 1950-х гадоў, і цяпер пайшлі чуткі, што бакі дасягнулі кампрамісу. І рашэнне, быццам бы, будзе не на карысць каталікаў-нефармалаў.
Паводле інсайдарскай інфармацыі, Рым пагадзіўся на тое, што кіраўнікоў кітайскіх касцёлаў будзе прызначаць Пекін. За гэта Папа атрымлівае права накладаць вета на прапанаваных кандыдатаў.
Такая дамова дазволіць аднавіць дыпламатычныя адносіны і створыць умовы для візіту Пантыфіка ў Кітай.
Што тычыцца каталікаў-нефармалаў, то яны негатыўна ўспрымаюць такія навіны, але гатовыя падпарадкавацца рашэнню Рыма і несці свой крыж.
Паводле брытанскай прэсы