
Далай Лама
Легалізацыя выяваў — часткай новай тыбецкай палітыкі, якую, быццам, вось-вось збіраецца запусціць Кітай. У аснове новага курсу — ідэя падзяліць палітыку і рэлігію. Наяўнасць выявы Далай Ламы не будзе крыміналам пры ўмове таго, што ўладальнік партрэта бачыць у выяўленай на ім асобе не палітыка-сепаратыста, а выключна духоўнага гуру.
Як кітайскія улады будуць выяўляць гэтую тонкасць, цяжка сказаць. Аднак у некаторых манастырах Тыбету, калі верыць ВВС, эксперымент сапраўды пачаўся. Эксперты не ведаюць дакладнага адказу на пытанне, нашто Пекіну цяпер патрэбны новы курс. Аднак, безумоўна, адзін з фактараў яго з’яўлення — перманентная палітычная напружанасць у рэгіёне. На працягу апошніх двух гадоў 120 тыбетцаў (галоўным чынам манахі) публічна спалілі сябе ў знак пратэсту супраць кітайскай каланіяльнай палітыкі.