Клічко: Калі прэзідэнт не пойдзе насустрач, мы пойдзем у наступ
Лідэр партыі «УДАР» Віталь Клічко заяўляе, што на перамовах у Адміністрацыі прэзідэнта ён не пачуў ад Віктара Януковіча ніякай рэакцыі на патрабаванні Майдана.

Пра гэта ён распавёў учора са сцэны Майдана.
«На пытанне, ці збіраецца прэзідэнт разглядаць датэрміновыя выбары - адказу не атрымана»
, - сказаў ён.
«У вас, прэзідэнт, ёсць магчымасць вырашыць гэтае пытанне. Датэрміновыя выбары зменяць сітуацыю без крыві. Мы будзем рабіць усё, каб дамагчыся гэтага. Пачуйце людзей. Не ігнаруйце
іх», - звярнуўся Клічко да Януковіча са сцэны.
«Калі вы не будзеце чуць людзей, яны зробяць усё, каб вы іх пачулі».
«Калі прэзідэнт не пойдзе насустрач, мы пойдзем у наступ. Іншага выйсця няма», - заявіў Клічко.