КНДР будзе жыць з Паўднёвай Карэяй па адным часе

Паўночная Карэя перавядзе гадзіны на паўгадзіны наперад для пераходу на адзіны стандарт з Паўднёвай Карэяй, паведамляе Радыё Свабода.

8b9268f1_a035_473a_a40a_8b30c988ef35_cx0_cy4_cw0_w1023_r1_s.jpg

Пра гэта японскаму агенцтву Kyodo паведаміў прадстаўнік паўднёвакарэйскага прэзідэнта. Паводле яго слоў, такое рашэнне было прынята падчас міжкарэйскага саміту 27 красавіка.
Сустрэча лідэра КНДР і прэзідэнта Паўднёвай Карэі прайшла ў памежным паселішчы Пханмунджом на паўднёвакарэйскай тэрыторыі. Пасля яе Кім Чэн Ын і Мун Чжэ Ян абвясцілі пра намер падпісаць мірны дагавор, які афіцыйна пакладзе канец стану вайны паміж дзвюма краінамі. Акрамя таго, Пхеньян і Сеул абвясцілі аб пачатку работ над поўным ядзерным раззбраеннем на Карэйскім паўвостраве. Акрамя таго, бакі дамовіліся аб аднаўленні сустрэч сем'яў, падзеленых у выніку Карэйскай вайны. Такая сустрэча намечана на 15 жніўня.