КНДР узарвала міжкарэйскі офіс сувязі ў Кэсоне
Ваенныя Паўночнай Карэі 16 чэрвеня ўзарвалі міжкарэйскі офіс сувязі, размешчаны ў памежным горадзе Кэсон, паведаміла паўднёвакарэйскае агенцтва Yonhap са спасылкай на крыніцы.
Улады Паўднёвай Карэі пацвердзілі, што КНДР ўзарвала будынак на фоне напружанасці, якая расце паміж краінамі, піша Associated Press.
Офіс сувязі адкрылі ў верасні 2018 года для садзейнічання супрацоўніцтву КНДР і Паўднёвай Карэі на фоне паляпшэння адносін дзвюх краін.
9 чэрвеня ўлады КНДР упершыню з 2018 года спынілі кантакты з Паўднёвай Карэяй з-за ўлётак, накіраваных супраць Пхеньяна, якія распаўсюджваюць паўночнакарэйскія перабежчыкі. Малодшая сястра лідара КНДР Кім Чэн Ына, 31-гадовая Кім Ё Чжон, каментуючы гэтае, назвала Паўднёвую Карэю «ворагам».
Паводле meduza.io