Колькі зарабляюць прэзідэнты
РБК склала рэйтынг афіцыйных заробкаў людзей, якія займаюць прэзідэнцкія пасады ў свеце. Лукашэнка ў яго не трапіў.
Прэм'ер-міністр Сінгапура Лі Сянь Лун — $ 1 760 000 у год
Лі Сянь Лун — старэйшы сын Лі Куан Ю, былога прэм'ера Сінгапура, адказнага за імклівы рост эканомікі краіны і павышэнне паказчыка ВУП на душу насельніцтва. Сянь Лун працягвае палітыку бацькі.
На сённяшні дзень Сінгапур з'яўляецца сталіцай АТЭС — вядучай гандлёва-эканамічнай арганізацыі, на долю якой прыпадае больш за палову насельніцтва Зямлі і міжнароднага гандлю.
Прэзідэнт Швейцарыі Дорыс Лойтхард — $ 437 тыс. у год
Прадстаўніца Хрысціянска-дэмакратычнай народнай партыі Дорыс Лойтхард у студзені 2017 года заняла пасаду прэзідэнта ў другі раз, а ўпершыню яна ўзначаліла краіну ў 2010 годзе.
Лойтхард па сумяшчальніцтве ўзначальвае федэральны дэпартамент аховы навакольнага асяроддзя, транспарту, энергетыкі і сувязі.
Прэм'ер-міністр Аўстраліі Малькальм Тэрнбулл — $ 396 тыс. у год
Тэрнбулл заняў пасаду прэм'ер-міністра Аўстраліі пасля адстаўкі Тоні Эбботта. Да гэтага ён узначальваў Міністэрства навакольнага асяроддзя і водных рэсурсаў Аўстраліі, а пазней і Міністэрства сувязі.
Мінімальны ўзровень зарплаты ў краіне складае $ 23059 у год.
Прэм'ер-міністр Люксембурга Ксавье Беттэлом — $ 255 тыс. у год
У 2013 годзе пасля абрання на пасаду прэм'ер-міністра Беттэлом заявіў пра намер узаконіць у Люксембургу аднаполыя шлюбы, а таксама замяніць рэлігійнае навучанне ў школе свецкай этыкай і скараціць выдаткі.
Ксавье Беттэлом — адзін з нямногіх палітыкаў, хто адкрыта заявіў пра сваю гомасэксуальнасць. У 2015 годзе прэм'ер-міністр заключыў шлюб з Гацье Дэстне.
Прэм'ер-міністр Канады Джасцін Трудо — $ 253 тыс. у год
Джасцін Трудо — канадскі палітык, лідар ліберальнай партыі Канады. Яго бацька П'ер Эліёт Трудо — 15-ы прэм'ер-міністр краіны.
Мінімальны памер аплаты працы ў Канадзе залежыць ад правінцыі, але ў сярэднім складае каля $ 16800 у год.
Прэзідэнт Аўстрыі Аляксандр Ван дэр Бэл — $ 314 тыс. у год
Былы лідар партыі «зялёных» заняў пасаду кіраўніка Аўстрыі ў 2016 годзе ў ходзе напружаных прэзідэнцкіх выбараў, хоць да апошняга ўсе былі ўпэўненыя ў перамозе яго суперніка — Норберта Хофера.
Канцлер ФРГ Ангела Меркель — $ 244 тыс. у год
Меркель — першая жанчына канцлер ў гісторыі Германіі, займае гэтую пасаду з 2005 года.
Прэм'ер-міністр Бельгіі Шарль Мішэль — $ 239 тыс. у год
41-гадовы адвакат узначальвае ўрад краіны з восені 2014 года.
Прэм'ер-міністр Швецыі Стэфан Лёвэн — $ 235 тыс. у год
Сацыял-дэмакрат Стэфан Лёвэн стаў 43-м прэм'ер-міністрам краіны ў 2014 годзе. Лёвэн крытычна ставіцца да пытання ўступлення краіны ў НАТО, бо лічыць, што «Швецыя павінна быць свабоднай ад ваенных альянсаў». «Мы не павінны ўступаць у НАТО», — заявіў ён у інтэрв'ю газеце Sydsvenska Dagbladet.
Прэзідэнт Гватэмалы Джымі Маралес — $ 232 тыс. у год
Выданне Prensa Libre прызнала кіраўніка Гватэмалы Джымі Маралеса найбольш высокааплатным лідарам краін Лацінскай Амерыкі. Яго штомесячны даход, як адзначае выданне, роўны 50 мінімальным заробкам, у Гватэмале ён складае $ 393.
Пасля ўступлення на пасаду кіраўніка дзяржавы, былы камедыйны акцёр Маралес накіраваў на дабрачыннасць 60% сваёй першай прэзідэнцкай зарплаты, выканаўшы тым самым сваё перадвыбарчае абяцанне аддаваць палову свайго даходу тым, хто мае ў гэтым патрэбу.
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін — каля $ 153 тыс. у год
У мінулым годзе даход расійскага прэзідэнта склаў 8 млн 858 тыс. руб. (каля $ 153 тыс.).
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп — $ 1 у год
Дональд Трамп адмовіўся ад прэзыдэнцкага заробку ў $ 400 тыс. адразу пасля абрання на пасаду кіраўніка ЗША.
«Па законе я абавязаны ўсё роўна атрымліваць не менш за даляр у год, так што хай будзе даляр», - заявіў ён у эфіры тэлеканала CBS.
Пры гэтым, як паведамляе The Washington Post, Трамп захоўвае кантроль над актывамі, якія па стане на 15 красавіка ацэнены ў $ 1,4 млрд.
Аляксандра Лукашэнкі няма ў гэтым рэйтынгу. Але ў 2014 годзе яго зарабок складаў $ 4481 у месяц.