Кожны чацвёрты чалавек у свеце дае хабар
Цэнтр антыкарупцыйных даследаванняў і ініцыятываў Transparency International апублікаваў даклад «Барометр сусветнай карупцыі-2017», згодна з якім амаль кожны чацвёрты ў свеце даваў хабар пры звароце за дзяржаўнымі паслугамі.
Даклад заснаваны на інтэрв'ю, праведзеных з 2014 года па студзень 2017 года. Спецыялісты апыталі 162 136 чалавек у 119 краінах свету.
Самымі карумпаванымі апытаныя назвалі паліцэйскіх і выбраных прадстаўнікоў улады. Такога меркавання прытрымліваюцца 36% рэспандэнтаў.
У прыватнасці, у Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы паліцыю, як і народных абраннікаў карумпаванымі палічылі 46% апытаных. У Азіяцка-Ціхаакіянскім рэгіёне і ў краінах Афрыкі, якія размяшчаюцца на поўдзень ад Сахары, паліцыю назвалі самым карумпаваным грамадскім інстытутам 39 і 47% апытаных адпаведна. У той час як у Еўропе і Цэнтральнай Азіі 31% рэспандэнтаў заявілі пра карумпаванасць абраных прадстаўнікоў улады.
Самымі карумпаванымі краінамі, паводле апытання Transparency International, апынуліся Емен (77% рэспандэнтаў заявілі, што даюць хабар), Індыя (69%), В'етнам (65%), Мексіка (51%), Егіпет (50%), Судан і Марока ( 48%).
Пры гэтым, больш за палову апытаных лічаць, што простыя людзі самі могуць супрацьстаяць карупцыі без удзелу ўладаў. Гэты паказчык найбольш высокі сярод тых, хто маладзейшы за 24 гады.