Крэйсер "Аўрора" адправілі на рамонт (фота)
Адзінаццаць дапаможных судоў адбуксіравалі легендарны крэйсер "Аўрора" ад стаянкі ў Пятроўскай набярэжнай у Санкт-Пецярбургу да Кранштацкага марскога завода Мінабароны РФ, дзе яго чакае рамонт. Карабель павінен вярнуцца на месца стаянкі ў 2016 годзе.
Крэйсер «Аўрора» прыбыў у Кранштат для правядзення рамонту, паведамілі ў прэс-службе Заходняй ваеннай акругі.
«Усе службы спрацавалі аператыўна. Унікальная аперацыя па буксіроўцы крэйсера завершаная», — сказаў супрацоўнік прэс-службы.
Фота Reuters
Крэйсер пакінуў месца стаянкі ў Петраградскай набярэжнай у 10:00 па маскоўскім часе.