Куба. Дэпартаваны дыпламаты
Кубінскі ўрад запатрабаваў ад чатырох супрацоўнікаў іспанскай амбасады неадкладна пакінуць краіну. Па словах кубінскага МЗС, усе яны — тайныя агенты іспанскай разведкі. Мадрыд нечакана мякка адрэагаваў на ўчынак Гаваны. Прадстаўнік іспанскага дыпламатычнага ведамства назваў інцыдэнт нармальнай зменай персаналу пасольства. Між тым, правая іспанская газета «El Mundo» змясціла артыкул, у якім пішацца, што ўсе высланыя з Выспы Свабоды агенты працавалі на службу CNI, якая займаецца барацьбой з актывістамі баскскай тэрарыстычнай групоўкай ЕТА.
Кубінскі ўрад запатрабаваў ад чатырох супрацоўнікаў іспанскай амбасады неадкладна пакінуць краіну. Па словах кубінскага МЗС, усе яны — тайныя агенты іспанскай разведкі. Мадрыд нечакана мякка адрэагаваў на ўчынак Гаваны. Прадстаўнік іспанскага дыпламатычнага ведамства назваў інцыдэнт нармальнай зменай персаналу пасольства. Між тым, правая іспанская газета «El Mundo» змясціла артыкул, у якім пішацца, што ўсе высланыя з Выспы Свабоды агенты працавалі на службу CNI, якая займаецца барацьбой з актывістамі баскскай тэрарыстычнай групоўкай ЕТА. На Кубе супрацоўнікі спецслужб выконвалі місію нагляду за баскскай грамадой. Акрамя таго, падчас дыктатуры Франка Гавана ахвотна давала палітычны прытулак сябрам груповак, якія змагаліся з дыктатурай. Па дадзеных Мадрыда, цяпер на востраве жыве каля 30 актывістаў ЕТА.