Куба. Дзень памяці ахвяр рабства

Незвычайным спосабам адсвяткавалі на Кубе дзень памяці ахвяр рабства 26 сакавіка. У Гавану запрасілі з ЗША копію карабля «Amistad», які быў пабудаваны менавіта ў кубінскай сталіцы. «Amistad» праславіўся на ўвесь свет дзякуючы бунту 53-х нявольнікаў на сваім борце ў 1839 годзе. Іх везлі на Кубу, якая на той час была калоніяй Іспаніі, з Афрыкі. Нявольнікі захапілі судна і доўга плавалі па Атлантычнаму акіяну, пакуль нарэшце не прыплылі ў ЗША. Візіт «Amistad» на Кубу прайшоў на самым высокім узроўні.

Незвычайным спосабам адсвяткавалі на Кубе дзень памяці ахвяр рабства 26 сакавіка. У Гавану запрасілі з ЗША копію карабля «Amistad», які быў пабудаваны менавіта ў кубінскай сталіцы. «Amistad» праславіўся на ўвесь свет дзякуючы бунту 53-х нявольнікаў на сваім борце ў 1839 годзе. Іх везлі на Кубу, якая на той час была калоніяй Іспаніі, з Афрыкі. Нявольнікі захапілі судна і доўга плавалі па Атлантычнаму акіяну, пакуль нарэшце не прыплылі ў ЗША. Візіт «Amistad» на Кубу прайшоў на самым высокім узроўні. Карабель сустракалі намеснік міністра замежных спраў і спікер нацыянальнага парламента. Па словах аднаго з сустракаючых, дзякуючы перыяду рабства, у Кубы і Злучаных Штатаў ёсць агульная гісторыя.
Па матэрыялах «El Pais» (Іспанія)