Куба наладзіла цікавы бартэр з Венесуэлай. Гавана атрымлівае ад Каракаса нафту і расплачваецца за гэта сваімі настаўнікамі і дактарамі, якія працуюць у венесуэльскіх шпіталях і школах. Колькасць
кубінцаў, якія працуюць у розных сацыяльных адукацыйных і медычных праграмах Уга Чавеса, ідзе на дзесяткі тысяч. Дарэчы, часткова менавіта дзякуючы гэтым праграмам за Чавеса галасуюць. Аднак
аказалася, што не ўсё так добра ў гэтай схеме. Кубінцы выкарыстоўваюць Венесуэлу як плацдарм для таго, каб збегчы ў ЗША або хаця б у суседнюю Калумбію, дзе назіраецца дэфіцыт «людзей у белых
халатах». Як сцвярджае калумбійская газета «El Tiempo», за сем гадоў кубінскай медычнай місіі ў Венесуэле як мінімум 2000 дактароў збеглі адтуль у іншыя краіны. Па словах
аднаго з уцекачоў, які даў інтэрв’ю «El Tiempo», збегчы не так проста. У складзе кубінскага персаналу ёсць людзі з адмысловых органаў, у абавязак якіх уваходзіць кантроль
за суайчыннікамі. Напрыклад, пасля працы ўсе кубінцы павінны быць дома і не пакідаць памяшканне да наступнага працоўнага дня. Але вырвацца з-пад апекі агентаў спецслужбаў недастаткова, трэба яшчэ
неяк дабрацца да мяжы з Калумбіяй, каб не злавілі паліцэйскія або г.зв. баліварская міліцыя — ваенізаваныя структуры прыхільнікаў Чавеса. Апошні этап — хабар памежнікам, які
дазваляе перайсці кардон. Тым не менш, гэта таго варта: у Венесуэле кубінскія дактары зарабляюць 20 долараў штомесяц, у Калумбіі — у 10 разоў больш. Застаецца дадаць, што супраць усіх, хто
здрадзіў Кастра на радзіме, заводзяць справу па артыкулу «эканамічны сабатаж».
Па матэрыялах «El Tiempo» (Калумбія)
Куба. Эканамічны сабатаж
- Замежжа
- 15-05-2010
Куба наладзіла цікавы бартэр з Венесуэлай. Гавана атрымлівае ад Каракаса нафту і расплачваецца за гэта сваімі настаўнікамі і дактарамі, якія працуюць у венесуэльскіх шпіталях і школах. Колькасць
кубінцаў, якія працуюць у розных сацыяльных адукацыйных і медычных праграмах Уга Чавеса, ідзе на дзесяткі тысяч. Дарэчы, часткова менавіта дзякуючы гэтым праграмам за Чавеса галасуюць. Аднак
аказалася, што не ўсё так добра ў гэтай схеме.
Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!
Замежжа: галоўнае
Больш цікавага на «Новым Часе»: