Курс расійскага рубля ўпаў як ніколі нізка: больш 50 руб. за еўра
Курс расійскай валюты ўпаў да гістарычна нізкага ўзроўню на біржавых таргах ў панядзелак: у першыя хвіліны гандлю даляр стаў каштаваць 36 руб. 50 кап., еўра - больш за 50 рублёў. Назіральнікі звязваюць падзенне з пагрозай расейска-ўкраінскай вайны.
Паралельна з абвалам курсу рубля на біржы адбылося падзенне акцый «Газпрома»: у панядзелак раніцай яно дасягнула 11,5%. Таксама рэзка ўпалі акцыі АФК «Сістэма», «ИнтерРАО» і «Мечэл».
Індэкс ММВБ да раніцы панядзелка дасягнуў мінімуму з чэрвеня 2013 года, а індэкс РТС стаў мінімальным з верасня 2009 года.
Паводле расійскіх СМІ