Мінабароны Украіны паведаміла аб ультыматуме Чарнаморскага флоту РФ
Камандуючы Чарнаморскім флотам РФ Аляксандр Вітко паставіў ультыматум украінскім вайскоўцам, паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Украіна» у Міністэрстве абароны.

«Калі да 5 гадзін раніцы заўтрашняга дня яны не здадуцца, пачнецца
сапраўдны штурм падраздзяленняў і вайсковых частак Украіны па ўсім Крыме», -
распавялі ў ведамстве.
Такі ультыматум камандуючага ЧФ РФ даводзяць да ведама расійскія вайскоўцы асабістаму складу ўкраінскіх вайсковых частак.
interfax.ua