Кыргызстан забараніў Дзень святога Валянціна ўслед за Іранам, Малайзіяй і Саудаўскай Аравіяй
Ва ўсіх школах паўднёвай сталіцы Кыргызстана — горада Ош гэты дзень забаронены, бо «свята ад шайтана» «калечыць лёсы дзяўчат» і «аказвае негатыўны ўплыў на маральны стан дзяцей».
Улады Кыргызстана ўзбурыліся на Дзень святога Валянціна. Спачатку дэпутат Турсунбай Бакір Уулу назваў яго «святам ад шайтана», потым начальнік аддзела адукацыі горада Ош
Куштарбек Кімсанаў забараніў вучням яго адзначаць, піша 24kg.org. У школах пад асабістую адказнасць дырэктараў забаранілі вешаць скрыні для
«валянцінак».
Начальнік аддзела адукацыі горада Ош Куштарбек Кімсанаў адзначыў, што ў кыргызаў ў гісторыі такога свята не было.
Супраць святкавання Дня святога Валянціна выступілі таксама моладзевыя арганізацыі Оша і прапанавалі 15 лютага святкаваць «Свята сям'і».
Нагадаем, у Саудаўскай Аравіі, Іране і Малайзіі таксама афіцыйна забаронена святкаваць дзень закаханых , а ў Узбекістане адмяняюць святочныя мерапрыемствы і заклікаюць дзяржаўныя інстытуты
ўстрымацца ад святкавання.
Дзень святога Валянціна, або Дзень усіх закаханых, адзначаецца ў каталіцкім і пратэстанцкім свеце 14 студзеня ў памяць аб Святым Валянціне.
eurobelarus.info