Латвія забараніла чыгуначны транзіт беларускіх ваенных грузаў

Пра гэта паведамляе выданне Delfi са спасылкай на Міністэрства транспарту Латвіі.

regnum_picture_157546538492521_normal.jpg

З 10 мая Латвія прыпыніла дзеянне пагаднення, якое дазваляла прамыя чыгуначныя перавозкі ваенных грузаў з Беларусі ў трэція краіны праз латвійскія парты.
«Пагадненне аб прамой перавозцы грузаў вайсковага прызначэння чыгуначным транспартам з Рэспублікі Беларусь у трэція краіны з выкарыстаннем партоў Латвійскай Рэспублікі па рашэнні ўрада было прынятае 25 студзеня 1994 года, калі Латвія яшчэ не ўступіла ў Еўразвяз.
Латвія ўступіла ў ЕС 1 мая 2004 года, а 29 сакавіка 2004 года стала членам НАТА. У сувязі з гэтым Латвія звязана прававымі нормамі гэтых міжнародных арганізацый, і пагадненне з Беларуссю не адпавядае гэтым правілам. Таксама дзяржкіраванне Латвіі ў цэлым пераглядае двухбаковыя адносіны з Расіяй і Беларуссю ў кантэксце вайны Расіі ва Украіне», — адзначаецца ў заяве Мінтранспарту.