Лава на Гаваях можа знішчыць апошні шлях эвакуацыі

Патокі вогненнай лавы, што выцякае праз дзясяткі разломаў, пагражаюць апошняй дарозе, якая вядзе да аднаго з раёнаў выспы.

Вывяржэнне вулкана Кілаўэа на Гаваях. Фота EPA / UPG

Вывяржэнне вулкана Кілаўэа на Гаваях. Фота EPA / UPG


Гавайскія ўлады папярэджваюць, што лава вулкана Кілаўэа можа перарэзаць апошні наземны шлях эвакуацыі для тысяч людзей Вялікага вострава, паведамляе “Голас Амерыкі”.

Адзначаецца, што патокі лавы наблізіліся да апошняй дарогі, якая вядзе да аднаго з раёнаў вострава.

Вывяржэнне вулкана Кілаўэа на Гаваях. Фота EPA / UPG

Вывяржэнне вулкана Кілаўэа на Гаваях. Фота EPA / UPG

Ужо знішчаныя больш за 80 будынкаў, а вогненная лава паглынула тэрыторыю большую, чым Манхэтэн.

Яна выцякае праз дзясяткі разломаў, якія ўтварыліся ў баку ад кратэра вулкана. Геолагі папярэджваюць, што павышаецца падземны ціск і папярэджваюць пра пагрозу магутнага вывяржэння. Таксама небяспеку нясуць таксічныя газы, якія акумулююцца ў паветры.

Вывяржэнне вулкана Кілаўэа на Гаваях. Фота EPA / UPG


Раней паведамлялася, што электрастанцыі на Гаваях пагражае небяспека з-за патоку лавы з вулкана.

Нагадаем, вулкан на Гаваях пачаў вывяргацца месяц таму. Тысячы чалавек былі эвакуіраваны з зоны бедства.

Паводле korrespondent.net