Лех Валенса супрацоўнічаў са Службай бяспекі

Інстытут Нацыянальнай Памяці Польшчы правёў расследаванне, звязанае з дакументамі Службы бяспекі. Гаворка ідзе пра дакументы, у якіх значыцца агент «Bolek». 

4746_leh_valensa_800x400.jpg

Паводле экспертаў, якія праводзілі аналіз дакументаў, напісаны ад рукі дакумент — абавязацельства супрацоўнічаць са Службай бяспекі ад 21 снежня 1970 года — поўнасцю напісаны Лехам Валенсам.

Паводле Інстытут Нацыянальнай Памяці Польшчы (ІНП), графалагічная экспертыза “комплексная, зразумелая і цэласная”:

— Вынікае, што напісанае ад рукі абавязацельства пра супрацоўніцтва са Службай бяспекі ад 21 снежня 1970 года было цалкам зроблена Лехам Валенсам. Сямнаццаць ад рукі напісаных пацверджанняў атрымання грошай за перададзеную супрацоўнікам Службы бяспекі інфармацыю цалкам зроблены Лехам Валенсам. Дваццаць дзевяць пісьмовых данясенняў, падрыхтаваных і падпісаных псеўданімам “Болек”, былі цалкам напісаны Лехам Валенсам.

Следства Інстытута Нацыянальнай Памяці Польшчы адносна тэчкі “Bolek” пачалося з ініцыятывы беластоцкага аддзела ІНП.

Следства пачалося ў лютым мінулага года пасля першых заяў Леха Валенсы пра тое, што дакументы названай тэчкі былі сфальшаваныя самімі супрацоўнікамі Службы бяспекі, у тым ліку дакументы пра атрыманне грошай за інфармацыю. Паводле вынікаў следства, Валенса быў агентам службаў бяспекі з 29 снежня 1970 года па 19 чэрвеня 1976 года.

Яна Запольская, Беларускае Радыё Рацыя