У Падмаскоўі закапалі 60 тон польскіх яблыкаў з Беларусі

На груз не былі прадстаўлены дакументы аб фітасанітарным стане.

Ілюстрацыйны здымак

Ілюстрацыйны здымак


Яблыкі былі выяўленыя пры даглядзе трох аўтамабіляў, якія рухаліся з Беларусі, паведамляе interfax.by.
Дакументы, якія пацвярджаюць фітасанітарны стан прадукцыі, прадстаўлены не былі. Пры даглядзе грузу выяўлены маркіроўкі польскіх вытворцаў.
Яблыкі з Польшчы, пастаўкі якіх у РФ забароненыя ў рамках харчовага эмбарга з 7 жніўня 2014 года, у пятніцу былі знішчаны на палігоне цвёрдых бытавых адходаў у Ступінскам раёне Маскоўскай вобласці.
Паводле Польскага радыё