Літва. ЕС супраць прыбіральняў

Еўрапейская камісія (ЕК) прыстрашыла Літву санкцыямі за адмову многіх жыхароў літоўскіх вёсак далучацца да каналізацыі і ліквідаваць прыбіральні ў дварах.

225386_600.jpg

Нагадаем, што Вільня паабяцала Брусэлю падлучыць да цэнтральнай каналізацыі прыкладна 800 тысяч жыхароў Літвы, якія ходзяць па патрэбе ў прыбіральні-«шпакоўні» ў двары. 

Ліквідаваць «домікі з дзіркай» трэба на працягу пяці гадоў, аднак асаблівага прагрэсу пакуль не назіраецца. Улады прызнаюць, што праз недахоп грошай у людзей працэс падлучэння літоўскіх вёсак да каналізацыі ідзе досыць складана. Таму наўрад ці атрымаецца ліквідаваць у гэты тэрмін хаця б 2% прыбіральняў-«шпакоўняў». 

Гэта азначае, што Літву могуць аштрафаваць. Напрыклад, Люксембург за тое, што не падключыў да каналізацыі дзве акругі, атрымаў аднаразовы штраф у памеры 2 мільёны еўра, а таксама 2,8 тысячы еўра за кожны пратэрмінаваны дзень. Падкрэслім, што ў Літве такіх праблемных акругаў не дзве, а цэлых 58.

Паводле літоўскай прэсы