Люка Бессона абвінавацілі ў згвалтаванні

Рэжысёра Люка Бессона абвінавацілі ў згвалтаванні. Заяву ў французскую паліцыю падала 27-гадовая актрыса Сэнд Ван Рой.

l_besson.jpg

Актрыса распавяла, што сустракалася з Бессонам 17 мая ў парыжскім гатэлі «Брыстоль» побач з Елісейскімі палямі. Па яе сцвярджэнні, падчас сустрэчы яна страціла прытомнасць, выпіўшы кубак гарбаты.
Паліцыя пачала расследаванне. Як паведамляе Le Figaro са спасылкай на неназваныя крыніцы, на допыце Сэнд Ван Рой паведаміла, што раней на працягу двух гадоў у яе былі сэксуальныя адносіны з Бессонам.
Адвакат Бессона заявіў, што рэжысёр катэгарычна абвяргае высунутыя супраць яго абвінавачванні.
Пасля знаходжання ў Парыжы, куды ён звычайна прыязджае на тыдзень кожны месяц, рэжысёр вярнуўся ў ЗША. У суботу Люк Бессон знаходзіўся ў Лос-Анджэлесе, дзе жыве з жонкай.
Сэнд Ван Рой здымалася ў Люка Бесона ў эпізадычных ролях у фільмах «Таксі 5» і «Валерыян і горад тысячы планет».
Паводле meduza.io