Люксембург старшынствуе ў ЕС
Люксембург распачаў паўгадавое старшынства ў Савеце Еўрапейскага Саюза.
Прыярытэты праграмы старшынства, якая атрымала назву "Саюз для грамадзян" засяродзяцца на актуальных пытаннях сацыяльна-эканамічнай, знешняй палітыкі і бяспекі палітыкі ЕС.
"Старшынства Люксембурга адзначае адкрытыя падыходы да наступных прыярытэтаў: меркаванне грамадзян, падтрымка бізнэсу, супрацоўніцтва з партнёрамі і інстытутамі дзеля дзеянняў у інтарэсах Еўропы", — заявілі ў люксембургскім старшынстве.
Сярод іншых прыярытэтаў, старшынства засяродзіць увагу на стымуляванні інвестыцый з мэтай заахвочвання эканамічнага росту і стварэння працоўных месцаў, паглыбленні сацыяльнага вымярэння, вырашэнні пытання міграцыі, развіцці адзінага рынку і лічбавых тэхналогій, павышэнні глабальнай канкурэнтаздольнасці ЕС, забеспячэнні стабільнага развіцця і ўмацаванні ролі ЕС на глабальнай арэне.