Польшча не спраўляецца з бяспекай у кіберпрасторы

Праца дзяржустановаў у гэтай галіне хаатычная, назіраецца адсутнасць сістэмнай канцэпцыі. 



c0d726bd6fc3c.jpg

Бяспека ў кіберпрасторы ў Польшчы забяспечваецца слаба і няправільна — піша ў сваім рапарце Вышэйшая кантрольная палата Польшчы. Паводле яе, дагэтуль не прадпрынятыя крокі ў сферы маніторынгу і супрацьдзеяння пагрозам у інтэрнэце.

Актыўнасць дзяржавы паралізуе найперш адсутнасць аднаго цэнтру прыняцця рашэнняў, які б каардынаваў працу грамадскіх устаноў, і пасіўнае чаканне рашэння, якое ў гэтай сферы запрапануе ЕС.

Кантрольная палата сцвердзіла, што праца дзяржустановаў, звязаная з кібербяспекай, праводзілася хаатычна і без агульнай сістэмнай канцэпцыі. 


Кантроль таксама выявіў, што дзяржаўная адміністрацыя не мае ведаў аб памеры і відах кіберзлачынстваў. Вызначаны ў заканадаўстве спосаб збору і захоўвання такой інфармацыі аказаўся неэфэктыўным.

www.radyjo.net