М'янма. Невядомы металічны аб'ект зваліўся з неба
На поўначы М'янмы ў кар'ер, дзе здабываюць нефрыт, упаў з неба вялікі металічны аб'ект, паведамляюць дзяржаўныя СМІ.
Цыліндрычны аб'ект — 4,5 метра даўжынёй і 1,2 метра шырынёй — быў знойдзены ў чацвер у штаце Качына.
Амаль у той жа час яшчэ адзін кавалак металу з надпісам на кітайскай мове праламаў дах суседняга дома, абышлося без ахвяр і пацярпелых.
Як мяркуецца, абломкі могуць быць звязаныя з запускам кітайскага эксперыментальнага спадарожніка "Пульсар", які ракетаносбіт "Чанчжэн-11" вывеў на арбіту ў ноч на чацвер.
Дамы дрыжалі
Па словах чыноўнікаў, аб'ект, які прыляцеў з неба, пасля ўдару аб зямлю адскочыў на 50 метраў, а затым упаў у кар'еры, перадае газета “Global New Light of Myanmar”.
Мясцовыя жыхары распавялі, што пачулі гук, падобны на моцны выбух.
"Мы ўсе спалохаліся гэтага выбуху", — сказаў выданню “Myanmar Times” жыхар вёскі Ка Маунг Міа.
"Спачатку мы думалі, што гэта пачаліся баі. З-за выбуху нашы дамы задрыжалі", — распавёў ён. Паводле яго слоў, паблізу аб'екта адчуваўся едкі пах.
"Як мяркуецца, знойдзеныя металічныя аб'екты могуць быць часткамі спадарожніка або дэталямі рухавіка ад самалёта або ракеты", — паведамляе “Global New Light”.
Урад штата Качына заявіў, што пакуль ідэнтыфікаваць аб'ект не ўдалося.
Паводле ВВС