Мадура заявіў пра спробу дзяржаўнага перавароту ў Венесуэле
Прэзідэнт Венесуэлы заявіў аб арышце некалькіх ваенных лётчыкаў — удзельнікаў «змовы», якую нібыта ўдалося выкрыць.

Пра гэта паведамляюць лацінаамерыканскія СМІ.
«Мы выкрылі і прадухілілі спробу дзяржаўнага перавароту супраць дэмакратыі і стабільнасці краіны. Гэта была спроба выкарыстаць ваенных лётчыкаў, каб справакаваць гвалт»,
— паведаміў ён у ходзе выступу ў Каракасе.
Па словах прэзідэнта, арышты былі зроблены ў сераду ноччу і раніцай у чацвер. Нікалас Мадура заявіў, што гэтая змова была спансіравана ЗША.