Малдова. Армія засталася без сцяга

Знакавы крадзеж здзейснены ў Кішынёве. У ноч на 6 чэрвеня з будынку Мінабароны Малдовы скралі галоўны сцяг. Нягледзячы на тое, што будынак Міністэрства ахоўваюць падраздзяленні ўзброеных сілаў, і сам будынак з’яўляецца рэжымным аб’ектам, зламыснікі ўмудрыліся прабрацца ўнутр.



flah_moldovy1.jpg

Следчыя органы адмаўляюцца каментаваць тое, што адбылося. Між тым, ёсць версія, што тут працуе серыйны злодзей. Справа ў тым, што апошнім часам у краіне адбыўся шэраг падобных інцыдэнтаў. З афіцыйных устаноў таямніча знікаюць нацыянальныя сцягі. Так, у тую ж ноч на 6 чэрвеня знік малдаўскі трыкалор, які быў усталяваны каля сталічнай мэрыі.

Правая прэса піша, што тут яўна замешаны фанатычны камуніст або панславіст, які ненавідзіць малдаўскую дзяржаўнасць. Левыя СМІ ў сваю чаргу мяркуюць, што адсутнасць атрыбутыкі адпавядае прававой сітуацыі, якая склалася пасля красавіцкіх беспарадкаў у Кішынёве ў 2009 годзе. Тады невядомыя знішчылі арыгінал Дэкларацыі аб незалежнасці Малдовы.

Паводле малдаўскай прэсы