Малдова. Гагаузія пагражае паўстаннем
У Гагаузіі абвесцяць усеагульнае грамадзянскае непадпарадкаванне, калі цэнтральныя ўлады не спыняць спробы юніяністаў (прыхільнікаў уключэння Малдовы ў склад Румыніі) прынізіць статус аўтаноміі.
З такой заявай выступіў парламент Гагаузіі. Заява стала рэакцыяй на ліст юніяністаў да прэзідэнта Малдовы з патрабаваннем скасаваць асаблівы прававы статус краю. Непасрэдна юніяністы патрабуюць
правядзення юрыдычнай экспертызы шэрагу артыкулаў Закона “Пра адмысловы прававы статус Гагаузіі, і перш за ўсё пункту, у якім гаворыцца наступнае: “у выпадку змены статусу
Рэспублікі Малдова як незалежнай дзяржавы народ Гагаузіі мае права на дзяржаўнае самавызначэнне. Па меркаванні дэпутатаў Народнага збору, ініцыятыва юніяністаў — замах на правы і статус
Гагаузіі, спроба “зняважыць гагаузскі народ. Сарваць каварныя планы юніяністаў афіцыйны Камрат (сталіца Гагаузіі) рыхтуецца з дапамогай кампаніі ўсеагульнага непадпарадкавання. Праўда, што
гэта дакладна значыць, з тэксту заявы гагаузскіх дэпутатаў цяжка зразумець.
Паводле малдаўскай прэсы