Малдова. Нашчадак Стэфана Вялікага патрабуе вярнуць спадчыну
29-гадовы румынскі грамадзянін Карнел Чэрноскі абвясціў сябе нашчадкам гаспадара Стэфана Вялікага і патрабуе ў судзе «вярнуць» яму валоданне продка — Малдову. Чэрноскі падаў іск у суд Бухарэста і накіраваў аналагічныя патрабаванні прэзідэнту краіны, ва ўрад і ў парламент Румыніі. Па закону, заява прынятая, і зараз, пасля выканання неабходных працэдур, суддзі павінны вынесці па ёй рашэнне. Сваё незвычайнае патрабаванне Карнел абгрунтоўвае тэкстам завяшчання свайго далёкага продка, у якім быццам сцвярджаецца, што Малдова павінна належаць ягоным нашчадкам.
29-гадовы румынскі грамадзянін Карнел Чэрноскі абвясціў сябе нашчадкам гаспадара Стэфана Вялікага і патрабуе ў судзе «вярнуць» яму валоданне продка — Малдову. Чэрноскі
падаў іск у суд Бухарэста і накіраваў аналагічныя патрабаванні прэзідэнту краіны, ва ўрад і ў парламент Румыніі. Па закону, заява прынятая, і зараз, пасля выканання неабходных працэдур, суддзі
павінны вынесці па ёй рашэнне. Сваё незвычайнае патрабаванне Карнел абгрунтоўвае тэкстам завяшчання свайго далёкага продка, у якім быццам сцвярджаецца, што Малдова павінна належаць ягоным нашчадкам.
Чэрноскі кажа, што радасную вестку пра яго кроўную блізасць са Стэфанам Вялікім яму паведаміла перад смерцю бабуля. У выпадку перамогі ў судзе, Чэрноскі абяцае перанесці сталіцу Малдовы з Кішынёва ў
Ясы ці Сучаву (гістарычныя сталіцы сярэднявечнага Малдаўскага княства). У выпадку пройгрышу, ён мае намер звяртацца ў Еўрапейскі суд па правах чалавека і іншыя міжнародныя судовыя інстанцыі.
Па матэрыялах «Новая газета» (Малдова)