Малдова. Праваслаўным забаранілі святкаваць Каляды 25 снежня

Праваслаўныя святары Малдовы патрабуюць выбачэнняў ад лідараў праеўрапейскай Ліберальнай партыі (ЛП) за прапанову святкаваць Каляды 25 снежня, як гэта робіць большасць хрысціян у свеце.  



imagesca10na34.jpg

Нагадаем, што 20 снежня 2012 года на пленарным пасяджэнні парламента Рэспублікі Малдова Ліберальная партыя выступіла з ініцыятывай зацвердзіць 25 снежня агульнанацыянальным святам. Міхай Гімпу падчас выступу матываваў дадзеную прапанову абраным еўрапейскім вектарам развіцця Малдовы. «Куды мы плануем уступіць — у Еўрапейскі саюз ці ў Еўразійскі?» — заявіў Гімпу, заклікаючы святкаваць Раство 25-га снежня. Аднак у выніку ён так і не знайшоў неабходнай падтрымкі сярод калегаў у парламенце. Наадварот, праз пару дзён сам стаў аб’ектам атакі царквы.

Паводле малдаўскай прэсы