Малдова. Урад чакае анафема

У ноч з 19 на 20 чэрвеня скончыўся тэрмін ультыматуму, які праваслаўная мітраполія Малдовы выставіла ўладам краіны. 30 дзён таму мітрапаліт Кішынёўскі і ўсяе Малдовы Уладзімір асабіста даў уладзе роўна месяц на тое, каб адмяніць Закон аб гарантыях роўнасці (акт таксама часта называюць у краіне законам супраць дыскрымінацыі).  



1368786263_ipsvladimir_14.jpg

Закон, нагадаем, забараняе дыскрымінацыю ў публічным жыцці ў тым ліку прадстаўнікоў сэксуальных меншасцяў, што было ўспрынята кансерватыўнай часткай малдаўскага грамадства як прадвесце прыходу новых Садомы і Гаморы. Адсюль і такі радыкальны ўчынак царквы, як ультыматум.

Улады, аднак, ультыматум праігнаравалі. Без згаданага закону працэс інтэграцыі Малдовы ў склад Еўропы можа затармазіцца. З улікам гэтага самая прарасійская частка мясцовага палітыкуму заклікае мітрапаліта накласці на кіраўніцтва Малдовы анафему — пракляцце. «Ці царква стане на бок большай часткі народа і адлучыць некаторых чыноўнікаў, ці стаўленне людзей да царквы паступова будзе такім, як і да цяперашніх палітыкаў, парламенту, прэзідэнта. І ў выніку анафеме будзе аддадзеная сама краіна», — піша адзін з панславісцкіх публіцыстаў. Нягледзячы на ваяўнічыя заклікі, пакуль мітраполія ніякай актыўнасці ў пытанні пра закон аб забароне дыскрымінацыі не праяўляе.

Паводле малдаўскай прэсы