Малюнкі мастачкі з Мінска з'явіліся на партугальскім цукры
Партугальская кампанія Sidul выпусціла пакуначкі цукру з малюнкамі вядомай мінскай мастачкі і ілюстратаркі Волі Кузьміч.
![_mg_0148.jpg _mg_0148.jpg](/img/v1/images/_mg_0148.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
— Я люблю персанажную ілюстрацыю, ажыўляю фрукты, і нават фен можа мець эмоцыі. Герояў з ілюстрацый, якія выйшлі на партугальскім цукры, я распрацавала 2 — 3 гады таму для асабістага праекта. Але яны таксама атрымалі камерцыйны поспех, таму новыя сюжэты з імі працягваю маляваць і цяпер, — расказала Воля.
![maxresdefault_48.jpg maxresdefault_48.jpg](/img/v1/images/maxresdefault_48.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Мастачка кажа, Sidul купіла ліцэнзію на выкарыстанне гэтых малюнкаў, але сама ілюстратарка не ведала, на якім менавіта прадукце яны з'явяцца. У Партугаліі ўпакоўкі з цукрам Sidul распаўсюджвае ў кавярнях, так яны сталі вельмі папулярнымі. Мастачцы пішуць яе мясцовыя сябры, што даўно прывозяць з Партугаліі гэтыя пакуначкі як сувеніры, але не ведалі, што малюнкі зрабіла беларуска.
citydog.by